?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Мэркантылізм

 Мэркантылізм-эканамічная думка (альбо дакладней эканамічныя думкі) якая панавала ў Эўропе паміж XVI і XVIII стагодзямі.(эканамісты:Jean-Baptiste Colbert(1), Robert Walpole,John Law,William Petty(2),Alexander Hamilton, Giovanni Botero,... ) 


                             Imagen:Jean-Baptiste Colbert.jpg           William Petty
                                                                 (1)                                                                (2)
   Лічыцца што менавіта меркантылізм пачатак капіталізму (асабліва у ва Заxодняй Эўропе). Ен уяўляе сабой эканамічную палітыку заснаваную на моцным дзяржаўным рэгуліраваньні і некаторымі элементамі пратэкцыянізму. Адзіным багацьцем краіны лічыцца яе рэзерв золата ды іншых каштоўных мэталаў. Дзяржава павінна ня толькі яго зьберагчы але таксама яго пабольшыць дзякуючы напрыклад экспарту. Імпарту жа не павінна быць каб золата не уйшло за мяжу. Такім чынам адзіным забароненым экспартам і адзіным дазволеным імпартам былі каштоўныя мэталы ды сыравіна. Краіна імпартaравала сыравіну a індустрыя з яе рабіла рэчы ды экспартыравала іх. Але мэркантылізм не адпавядае ані капіталізму (таму што інвестыцыі амаль поўнасьцю залежылі ад займаў у каралеўскім а не прыватным фодзе) ані пратэкцыянізму (поўнае самазабесбячэньне таварам дзякуючы забароне як імпарту так і экспарту) таму штo толькі імпарт быў амаль забароненым. 

                         
Мэркантэлізм асабліва разьвіваўся ў Заходняй ды Цэнтральнай Эўропе дзе рэлігія дазваляла прагу і здабычу цяжкай працай матэрыяльнага багацьця, дзе індустрыя дзякуючы дзярж. фінансаваньню мела магчымасьць стаць на ногі і экспартыраваць. Амаральнасьць, індустрылізм (і адыход сельскай гаспадаркі на другі план) і занадта вялікае дзяржаўнае умешваньне у эканоміку не задавальнялі праціўнікаў мэркантылізму.Паводле Адама Сміса (Adam Smith http://www.econlib.org/library/Smith/smWN.html) золата гэта толькі жоўты мэтал які мае каштоўнасьць толькі дзякуючы сваёй рэдкасьці. У XVIII i XIX-ст Вялікабрытанія зьменіць мэркантылізм на "laissez-faire"(што адпавядае свабоднаму гандлю).

               Schildering van een Franse haven door Claude Lorrain, 1638
          
           Як можна патлумачыць з'яўленьне мэркантылізму? 
   У гэтыя феадальныя часы эканоміка трымаецца на сельскай гаспадарцы, багацьце перадаецца па насьледству, рэлігія дзеліць грамадства на розныя сацыяльныя катэгорыі... Але, ў XVI-ым ст. каштоўныя мэталы (залатая манеты...) пачынаюць прыбываць з Амерыкі ў Эўропу што спрыяе хуткаму разьвіцьцю абмену таварамі. Адносіны паміж людзьмі пачынаюць зьмяняцца ў параўнаньні з Сярэдневякоўем. Усё можна набыць (калі ёсьць грошы разумеецца), зямля прадаецца і скупаецца, сяляне маюць прыватную маёмасьць... Рэчы паўсядзённага ужываньня пачынаюць з'яўляцца на рынках. Раней жа кожны вырабляў амаль усё сам.
   Мэркантылізм (ад слова mercato = рынак) існаваў паміж дзьвума культурніцкімі плынямі, якімі былі Адраджэньне і Рэформа. Падчас Адраджэньня пачаўся сапраўдны навуковы прагрэс, з'яўляліся друкарні і распаўсюджваліся ідэі, павялічвалася вера у чалавечыя магчымасьці...Рэформа ды разьвіцьцё пратэстантызму мяняе рэлігійны погляд на эканоміку які становіцца больш талерантным. Узбагаценьне на гандлёвай справе прызнаецца як знак збліжэньня да Бога (праз цяжкую працу). Пратэcтантызм падштурхоўвае людзей да працы дзеля узбагаценьня і зберажэньня (разьвіцьцё банкаўскай справы...) Тэматыка узбагаценьня нібыта той фундамэнт трымае на сабе мэркантылізм ды капіталіzм пазьней. Далучаецца таксама думка паводле якой толькі магутная дзяржава зможа зьберагчы парадак ў грамадстве. Моц краіны залежыць ад заможнасьці грамадзянаў. Такім чынам "бацька " павінен дбаць аб паляпшэньні жыцьця і бізнэсу свайго народу.
Эканамічныя крызісы і войны неаднойчы былі адначасова прычынай ды й вынікам мэркантылізму. Канфліктуальная логіка гэтай думкі: "адныя зарабляюць тое, што іншыя губляюць "(гаворка канечне ідзе аб золаце) падштурхоўвала да каланіялізму i да імперыялізму(шукаючы доступу да сыравіны i рынку збыту ) і войнаў паміж гaндлёвымі дзяржавымі (напрыклад напаліёнскія войны...). Калоніі мелі абявязак вырабляць толькі сыравіну і збываць яе толькі краінe-каланізатару. Абурэньне жыхароў прывяло напрыклад да вайны за незалежнасьць ЗША. Потым, пратэкцыянізм выкарыстоўвываўся дзеля адбудовы эканомікі. Не сюрпрыз, што дзяржава аддавала велізарныя грошы на узбраеньне і на будаўніцтва гандлевага ды ваеннага флоту. Лібералы пазьней раскрытыкуюць гэтыя растраты.

Imagen:Beerstraaten, Battle of Scheveningen.jpg

          Нэамэркантылізм
   Нэамэркантылістычнымі у сёньняшнім кантэксце глабалізацыі звычайна называюць краінаў якія выкарыстоўваюць пратэкцыянізм дзеля забесьпячэньня канкурэнтнасьць айчынных фірмаў i свайго эканамічнага росту.Умешваньне дзяржавы у эканоміку асабліва вялікае падчас крызісаў (гл. сёньняшні крызіс у амерыканскай фінансавай сыстэме). Нават калі сёньня заможнасьць краіны ня так ужо і дужа залежыць ад яе рэзэрваў каштоўных мэталаў, імпарт застаецца найвелькшым ворагам эканамічнага росту на думку большасьці дзяржаваў.Такім чынам сельская гаспадарка ў ЗША і ЭЗ атрымлівае дзярж. датацыі дзеля утрыманьня яе канкурэнтнасьці (http://www.itif.org/files/ITMercantilism.pdf). Мытнёвыя бар'еры Захаду дужа абмяжоўваюць доступ прадуктаў сельскай вытворчасьці краінаў Трэцяга Сьвету. У сваю чаргу, разьвіваючыюся краіны лімітуюць колькасьць імпарту заходніх прадуктаў з мэтаю даць час разьвіцца сваёй асабістай гаспадарцы. Нават калі здаецца, што сусветныя арганізацыі "добрых дзядзеў" (ў сваёй большасьці фінансаваныя Захадам) змагаюцца супраць пратэкцыянізму, "нябачныя" бар'еры усёж такі існуюць ў краінах "свабоднай рынкавай эканомікі". Завышаныя нормы санітарныя і бясьпекі, велізарныя чэргі на мытні, пагадненьні аб самаабмежаваньні экспарту з краінамі Трэцяга Сьвету а таксама датацыі... Напрыклад, амерыканская армія набывае самалёты амаль толькі айчыннага вырабу ды й у дадатак за завышаныя цэны. Авія кампанія Boeing такім чынам рэвалізуе з эўрапейскім канкурэнтам Airbus ня толькі па лічбе збытых самалётаў але таксама па колькасьці дзярж. датацыяў.

Яшчэ:

http://en.wikipedia.org/wiki/Mercantilism

http://www.econlib.org/library/Smith/smWN.html

http://www.econlib.org/library/Enc/Mercantilism.html

http://74.125.39.104/search?q=cache:PXd6EiUhS-sJ:www.itif.org/files/ITMercantilism.pdf+list+of+mercantilist+countries&hl=fr&ct=clnk&cd=3

Book IV of The Wealth of Nations, Adam Smith's attack on the Mercantile System  


Закачаў у Вікіпедыю :http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D1%8D%D1%80%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%82%D1%8B%D0%BB%D1%96%D0%B7%D0%BC